Знайсці
19.11.2018 / 14:0718РусŁacБел

На Палессі пабудуюць мост з Леніна ў Новы Ленін

У Жыткавіцкім раёне завершана будаўніцтва яшчэ аднаго моста. Ён узведзены над ракой Случ паміж аграгарадком Ленін і вёскай Новы Ленін, піша sb.by.

Неабходнасць у будаўніцтве моста наспела даўно і абумоўлена ў першую чаргу геаграфічнымі асаблівасцямі Ленінскага сельскага Савета. Рака Случ падзяляе яго на дзве часткі.

У выніку каля паўсотні чалавек пражываюць «адрэзанымі» ад цэнтра сельсавета. Яшчэ каля трохсот жыхароў на тэрыторыі Мілевіцкага сельсавета не маглі аператыўна атрымліваць медыцынскае абслугоўванне, паколькі ўчастковая бальніца знаходзіцца на другім беразе ракі. А, да прыкладу, супрацоўнікам двух лясніцтваў, каб патрапіць на працу, трэба пераадолець больш за 30 «лiшнiх» кіламетраў.

Цікава, што назва Ленін ніякага дачынення да «правадыра сусветнага пралетарыята» не мае. Гэта назва вядома ад 1568 г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера