Знайсці
19.11.2018 / 11:3414РусŁacБел

Лявон Вольскі выступіць на канцэрце ў гонар слуцкіх паўстанцаў

Гэта будзе першы канцэрт, прысвечаны Дню Герояў, які адбудзецца ў Слуцку. Канцэрт адбудзецца ў слуцкім Доме культуры (вул. В.Горка, 1) у суботу 24 лістапада. Пачатак а 14.00.

Легенда беларускага року зайграе вялікую сольную акустычную праграму. Акрамя Лявона Вольскага, на сцэну падымуцца салігорскі гурт «Харачакра», паэт Андрэй Хадановіч, а таксама мінскі гурт ZANZIBAR. Каманда ZANZIBAR, сярод іншых, праспявае песню «Вятры», напісаную паводле паэмы расстралянага ў верасні 1937 года паэта Сяргея Астрэйкі, які нарадзіўся на Случчыне.

Яго арганізоўваюць прадстаўнікі такіх незалежных ініцыятыў і арганізацый, як «Дзея», «Часовая Рада Случчыны», «Будзьма» і «Умовы для мовы», а галоўны інфармацыйны партнёр — незалежная слуцкая газета «Інфа-Кур’ер».

Уваход на канцэрт будзе бясплатным.

Дадатковая інфармацыя:

+375 44 726 7228
[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930