Знайсці
19.11.2018 / 11:0694РусŁacБел

«Тут нельга цалавацца, тут МУС!» Каля скульптуры гарадавога прайшоў чарговы перформанс ФОТЫ

Актрысы Свабоднага тэатра сёння правялі эксперымент каля скульптуры гарадавога ў цэнтры Мінска. Дзяўчаты паспрабавалі абняцца з помнікам і пацалаваць яго, але адразу ж былі спыненыя міліцыянерам.

«Мы проста шпацыруем сёння і бачым скульптуру мінскага гарадавога. Сёння ён павінен быць расцалаваны, нехта павінен падарыць яму цяпло».

Як толькі актрысы наблізіліся да помніка, міліцыянер папрасіў іх не дакранацца да яго, бо «гэта забараняе кіраўніцтва».

Дзяўчаты прасілі растлумачыць, чым гэта скульптура асаблівая, чаму яго нельга цалаваць. «Ну, а што ў гэтым добрага?.. Тут знаходзіцца МУС», — адказаў міліцыянер.

«Не трэба баяцца, гэта толькі скульптура, якая не павінна наганяць на нас страх. Мы за любоў», — да такой высновы прыйшлі актрысы.

Нагадаем, днямі Міністэрства ўнутраных спраў выклала на сваім ютуб-канале ролік, дзе малады чалавек выбачаецца за тое, што даў скульптуру гарадавога поўху.

Пазней супрацоўнікі МУС правялі выхаваўчую гутарку з мужчынам, які хацеў павесіць на гарадавога шалік. Такі клопат пра помнік стаў аб'ектам жартаў у сеціве. З гэтага нават пасмяяліся на шоу «Макаёнка 9» на БТ, уявіўшы, як перад помнікам павінны выбачацца голубы, якія яго запэцкаюць.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930