Знайсці
19.11.2018 / 10:39РусŁacБел

Пад Ваўкавыскам сутыкнуліся тры аўтамабілі: адзін чалавек загінуў, чатыры ў бальніцы

Здарэнне адбылося 18 лістапада каля 3 гадзіны ночы на 9-м кіламетры аўтадарогі Ваўкавыск — Плябанаўцы — Дубоўцы, паведамляе СК.

38-гадовы кіроўца «Форд Галаксі», які рухаўся з боку Ваўкавыска ў кірунку пасёлка Краснасельскі, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фальксваген Бора», якім кіравала 22-гадовая жанчына. Пасля гэтага адбылося яшчэ адно сутыкненне. З аўтамабілем «Фальксваген» сутыкнуўся «Фальксваген Шаран», які рухаўся ззаду.

Кіроўца аўтамабіля «Форд» ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы, а кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Бора» і трое пасажыраў (два 25-гадовыя мужчыны і 24-гадовы мужчына з цялеснымі пашкоджаннямі) шпіталізаваныя. Кіроўцу аўтамабіля «Фальксваген Шаран» медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера