Знайсці
19.11.2018 / 09:061РусŁacБел

Швейцарыя разграміла Бельгію (5:2) і выйшла ў паўфінал Лігі нацый, хоць саступала 0:2 на 17-й хвіліне

sport.ch

Зборная Швейцарыі дамаглася шыкоўнай перамогі над камандай Бельгіі ў заключным туры Лігі нацый.

Матч праходзіў у Люцэрне. Гаспадары прапусцілі ад Таргана Азара ўжо на 2-й хвіліне, а на 17-й паўабаронца мёнхенгладбахскай «Барусіі» аформіў дубль, лік стаў 2:0 на карысць бельгійцаў.

Пасля такога пачатку матчу швейцарцам патрабавалася забіць не менш за 4 галы, каб заняць першае месца ў групе. Паражэнне з лікам 2:3 бельгійцаў задавальняла.

Гаспадары забілі 5 мячоў і атрымалі буйную перамогу - 5:2. Форвард«Бенфікі» Харыс Сеферавіч зрабіў хет-трык.

Зборная Швейцарыі выйшла ў паўфінал Лігі нацый. Раней ўдзельнікамі паўфіналу сталі каманды Партугаліі і Англіі. Апошнім фіналістам будзе або Францыя, або Нідэрланды.

Фінальны турнір тут пройдзе ў пачатку чэрвеня 2019 года ў Партугаліі.

By.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера