Знайсці
19.11.2018 / 10:161РусŁacБел

Ахвяра нападу акулы: Я адчуў, што ў целе чагосьці не хапае, і гэта была нага

23-гадовы Калеб Суанепоэль з Кейптаўна страціў нагу з-за нападу акулы. Хлопец займаўся сёрфінгам, калі заўважыў драпежніцу і падняў трывогу, але дабрацца да берага так і не паспеў, распавядае Daily Mail.

Калеб Суанепоэль займаўся сёрфінгам разам з двума сваімі братамі, калі заўважыў побач вялікую белую акулу. Ён тут жа падняў трывогу, і хлопцы сталі з усіх сіл веславаць да берага.

«Я павярнуўся да братоў і крыкнуў: «Акула! Плывіце!» Мы пачалі грэбці так хутка, як маглі, але ў мяне было жудаснае пачуццё, што адбудзецца нешта дрэннае. І ў гэты момант я адчуў, як нешта ўчапілася ў маё цела».

Сёрфер адчуў, што акула спрабуе пацягнуць яго ад берага, і стаў супраціўляцца з усіх сіл.

«Акула схапіла мяне і пацягнула пад ваду. Я безнадзейна спрабаваў стукнуць яе і адчапіць ад сваёй нагі. І тут я адчуў, што нешта аддзялілася, болю не было, я проста адчуў, што нешта пакінула маё цела».

Браты дапамаглі акрываўленаму хлопцу дабрацца да берага. І вельмі своечасова, бо акула вярнулася, каб адкусіць ад ахвяры яшчэ адзін кавалак. На шчасце, на гэты раз справа абыйшлася ранай. Хлопца тэрмінова даставілі ў лякарню, і лекары былі вымушаныя ампутаваць тое, што засталося ад яго правай нагі, вышэй калена.

«Спачатку працэс аднаўлення быў складаным. Калі я быў у шпіталі, мне было цяжка сядзець у ложку. Я памятаю, як мне хацелася пачаць рухацца і выкарыстоўваць мыліцы».

Зараз спартсмен ужо цалкам аднавіўся і не толькі навучыўся хадзіць на пратэзе, але і вярнуўся да сёрфінгу. У найбліжэйшы час ён плануе пераехаць у Вялікабрытанію, каб атрымаць ступень магістра. І сапраўды ведае, што нават пасля нападу акулы можна жыць поўным жыццём.

 «Я хачу, каб людзі ведалі, што страта нагі — гэта не канец».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930