Знайсці
19.11.2018 / 08:421РусŁacБел

ВМС Аргенціны апублікавалі ФОТА затанулай у 2017 годзе субмарыны «Сан-Хуан»

Ваенна-марскія сілы Аргенціны апублікавалі фатаграфіі патанулай у 2017 годзе падводнай лодкі San Juan, якую знайшлі ў суботу. Аб гэтым паведамляецца ў акаўнце ў твітары ВМС краіны.

ВМС адзначаюць, што падлодку знайшлі на глыбіні прыблізна 900 м. На гэтай фатаграфіі бачны жылы адсек, дзе знаходзяцца батарэі, усе сістэмы і абсталяванне, якое ёсць у субмарыны.

Паводле паведамлення, на гэтых фотаздымках «вызначаны іншыя часткі падводнай лодкі меншых памераў і формаў, якія супадаюць з насавой і кармавой секцыямі».

У суботу, 17 лістапада, ВМС Аргенціны абвясцілі, што выявілі падлодку San Juan ( «Сан Хуан»), якая знікла 15 лістапада 2017 года. На ёй знаходзіліся 44 маракі. Пошукава-выратавальную аперацыю праводзіла амерыканская кампанія Ocean Infinity з выкарыстаннем дыстанцыйна-кіраванага апарата.

Міністр абароны Аргентыны Оскар Агуад распавёў, што падлодка пацярпела ў выніку выбуху. 18 лістапада прэзідэнт краіны Маурысіа Макры абвясціў трохдзённую жалобу па загінулых мараках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930