Знайсці
19.11.2018 / 11:068РусŁacБел

Дэманстрацыя да гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну пройдзе 24 лістапада

Слуцкі раённы выканаўчы камітэт даў дазвол на правядзенне 24 лістапада ў Слуцку дэманстрацыі і мітынгу з нагоды 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну

Шэсце ў 2017 годзе. Фота: Ягор Хаванскі.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку з хэштэгам #СЗЧ2018 паведаміў сябар Сойму Партыі БНФ Віталь Амяльковіч. Масавыя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада. У 11:00 прызначаны збор удзельнікаў каля гарадскога стадыёну (вул. Віленская, 14), далей дэманстрацыя рушыць да гарадскога парку, у якім ад 11:45 да 12:30 пройдзе мітынг.

Як і ў мінулым годзе, улады змянілі маршурт запланаванай дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам акцыі прайсьці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку, як было запланавана паводле першапачатковай заяўкі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябар Сойму Партыі БНФ Павал Батуеў, сябар Сойму Партыі БНФ і каардынатар грамадскага аб’яднання «Рух «За свабоду» па Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч і прадстаўнік руху салідарнасці «Разам» мастак Генадзь Драздоў.

У гэты ж дзень у Слуцку ў Доме культуры адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў спадзяванне, што сёлетняя акцыі павінная прыцягнуць больш грамадзкай увагі, бо прыпадае на год стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, пад чыімі штандарамі быў распачаты Слуцкі Збройны Чын: «Слуцкае паўстаньне — адзін з найяскравейшых прыкладаў праявы мужнасці і адвагі беларусаў, якія змагаліся за незалежнасць нашай краіны. Менавіта такія гістарычныя даты мы павінныя шанаваць дзеля мацавання незалежнасці Рэспублікі Беларусь на цяпершнім этапе яе развіцця. Мы разлічваем што на акцыю ў Слуцку прыедуць патрыёты і з Менску, і з іншых гарадоў» — сказаў Аляксей Янукевіч.

Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Адзін месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфарміраваныя пераважна з мясцовых сялян, супраціўляліся наступу бальшавіцкіх войскаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930