Знайсці
19.11.2018 / 07:2231РусŁacБел

Аўтамабіль спрабаваў прарвацца праз украінска-беларускую мяжу. Стралялі па колах, але ён з'ехаў

dpsu.gov.ua

У Валынскай вобласці зафіксавана спроба незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, паведамляе Дзяржаўная памежная службы Украіны. Там у цёмны час сутак была прадухілена спроба праехаць праз мяжу з Беларуссю усёдарожнікам Mitsubishi Pajero.

Яго кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца і наехаў на службоўцаў пагранічнага нарада аддзела «Даманава» Луцкага атрада.

У выніку наезду адзін памежнік атрымаў цялесныя пашкоджанні, а менавіта траўму галёнкі і пальцаў правай нагі. Пасля папераджальнага стрэлу ўверх, гэты аўтамабіль развярнуўся і накіраваўся ў тыл ўчастка, у кірунку населенага пункта Картэлісы. Каб спыніць аўто вайсковец нараду страляў па колах, але парушальніку ўдалося з'ехаць.

tsn.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930