Знайсці
19.11.2018 / 06:2715РусŁacБел

Сямашка пра нафтагазавыя перамовы з Расіяй: Ідуць няпроста. Прыйдзецца падключацца

Пра гэта заявіў прызначаны на мінулым тыдні пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю «Галоўнаму эфіру» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Tut.by.

Ключавым пытаннем пасла ў найбліжэйшы час стануць перамовы па падатковым манеўры, для кампенсацыі якога расійскія прадпрыемствы атрымаюць бюджэтныя субсідыі, а што атрымаюць беларусы — пакуль пытанне. «Глабальнае разуменне ў перамоўшчыкаў дзвюх краін ёсць. Трэба рухацца. Перамовы ідуць няпроста. Апошні пратакол, які я яшчэ віцэ-прэм'ерам падпісаў са сваім калегам Козакам, — да 15 снежня знайсці алгарытм кампенсацыі», — распавёў Уладзімір Сямашка.

«Я ведаю, як складана ўсё рухаецца. Ёсць сумневы, што 15 снежня — але раней ці пазней зробім. Лепш раней. Пакуль прасоўванне па нафтагазавых перамовах не вельмі вялікае. Прыйдзецца падключацца», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031