Знайсці
18.11.2018 / 19:0029РусŁacБел

Латвія святкуе 100-годдзе незалежнасці

У суботу ўвечары ў цэнтры Рыгі сабраліся тысячы людзей. У гонар 100-годдзя незалежнасці Латвіі на цэнтральнай плошчы зладзілі нешта падобнае да нашага спеўнага сходу, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» з Рыгі. Старшакласнікі спявалі латышскія гімны пад суправаджэнне аркестру. У дзяўчын у валасах былі заплеценыя стужкі колеру сцяга Латвіі, у хлопцаў такія ж — на заплечніках і куртках. Шмат шалікаў і шапак з нацыянальнымі матывамі.

Людзей было вельмі шмат — і як латышскамоўных, гэтак і рускамоўных. 50 на 50, як і ў цэлым па Рызе. Ясна, што ніякай паліцыі.

Натхняла, што 25 Сакавіка гэтай вясной у Беларусі ў куды менш спрыяльных умовах, без дапамогі ўлады, атрымалася зрабіць свята прынамсі не горшае за латвійскае.

Сёння ж, у нядзелю, у Рызе сабраліся кіраўнікі балтыйскіх і скандынаўскіх краін. Прыехалі кіраўнікі Эстоніі, Фінляндыі і Ісландыі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930