Знайсці
18.11.2018 / 16:3121РусŁacБел

Французы бурна пратэстуюць супраць новага падатку на паліва, заблакаваныя многія дарогі

409 чалавек паранена ў сутычках, паведамляе RFI.

Фота Le Populaire du Centre.

«Усяго ў 2034 акцыях ўзялі ўдзел 287 710 чалавек. Пры гэтым пацярпелі 409, з іх 14 атрымалі цяжкія раненні. Сярод паліцэйскіх, жандараў і супрацоўнікаў пажарна-выратавальнай службы пацярпелі 28 чалавек, некаторыя досыць цяжка, − паведаміў міністр унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанер, дадаўшы, што «ноч прайшла неспакойна», а злоўжыванне алкаголем на некаторых блокпастах прывяло «да ідыёцкіх паводзінаў», боек і нават нажавога ранення. Найбольш сур'ёзным здарэннем з'явілася смерць 63-гадовай удзельніцы акцыі раніцай у суботу.

Акрамя таго, міністр паведаміў пра тое, што было праведзена затрыманне 282 чалавек, у тым ліку 73 на працягу ночы. 157 чалавек былі змешчаныя пад варту. «Тыя, хто прэтэндуе на ролю арганізатараў і хто на самай справе дэзарганізуе краіну, парушаюць дэмакратыю і павінны несці адказнасць за свае дзеянні», − падкрэсліў ён.

Раніцай у нядзелю, 18 лістапада, на дарогах па-ранейшаму знаходзяцца 150 блокпастоў «жоўтых камізэлек» у розных рэгіёнах краіны. Акрамя таго, «жоўтыя камізэлькі» заблакавалі дзевяць уваходаў у парк Дыснэйлэнд, пакінуўшы толькі два свабоднымі для наведвальнікаў.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў суботу ў сваёй рэзідэнцыі Лантэрна ў Версалі пад узмоцненай аховай паліцыі. 

Урад Францыі ўвёў новы падатак на паліва, каб падштурхнуць людзей эканоміць бензін і дызпаліва. Мэты гэтага кроку — як эканамічныя, так і экалагічныя. Адступаць урад не мае намеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930