Знайсці
17.11.2018 / 17:1543РусŁacБел

Казаў, што паляваў на зайца. Жыхар Гомеля зладзіў паляванне проста ў вёсцы

Фота Гомельскай міліцыі

Здарэнне адбылося ў суботу раніцай, паведамляе БелТА са спасылкай на гомельскую абласную міліцыю.

У 10.50 на спецлінію 102 патэлефанавала жыхарка вёскі Каравышань. Жанчына распавяла, што невядомы мужчына з стрэльбай выйшаў з зараснікаў маліны з боку поля і пайшоў па гародзе, страляючы ў бок дамоў. Яна таксама паведаміла, што адзін з стрэлаў трапіў у сцяну гаража. Да месца здарэння неадкладна былі накіраваныя нарады ДАІ, Дэпартамента аховы, узняты па трывозе баявы атрад АМАПа.

У вёсцы супрацоўнікі Гомельскага РАУС ўбачылі мужчыну ў камуфляжы з заплечнікам і стрэльбай. Хутка ён быў затрыманы.

Высветлілася, што 43-гадовы гамяльчанін мае дакументы на права нашэння і захоўвання паляўнічай стрэльбы, а таксама паляўнічую пуцёўку на здабычу дзічыны.

Сёння ён вырашыў упаляваць зайца, але не ўлічыў, што катэгарычна забаронена страляць на адлегласці менш за 200 м ад крайняга будынка населенага пункта.

Паляўнічы ішоў з лесу ў бок гародаў і заўважыў зайца. Зрабіўшы стрэлы, мужчына патрапіў у цэль. Забраўшы здабычу, ён пайшоў у лес, дзе разабраў яе і паклаў у заплечнік, а затым вярнуўся ў вёску, дзе і быў затрыманы міліцыянтамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031