Знайсці
17.11.2018 / 15:1454РусŁacБел

Расія загаварыла аб «паўтарэнні ўкраінскага сцэнара на Балканах»

kremlin.ru

Захад спрабуе зноў рэалізаваць украінскі сцэнар, аказваючы ціск на краіны Балканскага паўвострава. Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю газеце «Сербскі тэлеграф». Пераклад апублікаваны на сайце замежнапалітычнага ведамства.

«Сёння робяцца настойлівыя спробы ператварыць Балканы ў яшчэ адзін плацдарм супраць Расіі. Ад краін рэгіёну настойліва патрабуюць зрабіць выбар: або з Масквой, або з Вашынгтонам і Брусэлем», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Масква высока цэніць дзеянні «сербскіх братоў», якія ўпэўнена супрацьстаяць гэтаму ціску і захоўваюць самастойны шматвектарны знешнепалітычны курс, які прадугледжвае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Расіяй.

«Складваецца ўражанне, што ўрокі ўкраінскай трагедыі на Захадзе так і не вывучылі», — адзначыў міністр.

У пачатку кастрычніка сербскі лідар Аляксандр Вучыч паскардзіўся прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну на шматлікія правакацыі, у прыватнасці, на поўначы Косава. У канцы верасня стала вядома, што Вучыч прывёў войска ў баявую гатоўнасць і разглядае магчымасць папрасіць у Пуціна ваеннай падтрымкі на прыкладзе Сірыі.

Сітуацыя на мяжы з самаабвешчанай рэспублікай абвастрылася ў канцы верасня, калі некалькі дзясяткаў косаўскіх спецназаўцаў увайшлі на тэрыторыю ля возера, што забяспечвае вадой гідраэлектрастанцыю «Газіводэ». Яна знаходзіцца на тэрыторыі Косава, але ўваходзіць у сербскую энергасістэму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930