Знайсці
17.11.2018 / 14:5711РусŁacБел

Аўтобус ХК «Дынама» Мінск трапіў у ДТЗ на Нямізе. Кіроўца джыпа схаваў нумар ФОТАФАКТ

Фота Піліпа Каваленкі

Аўтобус ХК «Дынама» Мінск трапіў у ДТЗ у цэнтры Мінска. У аўтобус збоку ўрэзаўся джып. Пацярпелых няма

Аварыя здарылася на вуліцы Няміга, пад мостам з праспекта Пераможцаў. Цікава, што кіроўца легкавіка схаваў свой нумар.

«Дынама» рыхтуецца да выязной серыі з чатырох матчаў. У панядзелак — першая гульня ў Хабараўску з «Амурам». У пятніцу «зубры» прайгралі дома «Аўтамабілісту» — 0:4.

Клуб працягвае заставацца на апошнім радку ў Заходняй канферэнцыі, на бал адстаючы ад «Северсталі» і на дзевяць ад зоны плэй-оф.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера