Знайсці
17.11.2018 / 10:306РусŁacБел

У снежні беларусаў чакаюць дзве працоўныя суботы і два выходныя панядзелкі

Суботы — 1, 8 і 15 снежня — будуць выходнымі. А вось далей нас чакаюць пераносы.

Фота Волі Афіцэравай

25 снежня, аўторак, у Беларусі святкуецца каталіцка-пратэстанцкае Раство, таму працоўны дзень з 24 снежня будзе перанесены на 22 снежня.

У гэтым выпадку беларусаў чакаюць тры выходныя: з 23 па 25 снежня (нядзеля — аўторак).

1 студзеня 2019 года выпадае на аўторак, таму 31 снежня (панядзелак) таксама будзе выходным. За яго прыйдзецца адпрацаваць у суботу 29 снежня.

Урад яшчэ не вызначыўся з пераносамі працоўных дзён у 2019 годзе. Пакуль не зразумела, ці будзе 2 студзеня выходным.

Улічваючы, што гэты дзень прыпадае на сераду, то тады давядзецца, магчыма, рабіць працоўнай суботу 5 студзеня. Выходнымі будуць тады 6 і 7 студзеня (нядзеля і панядзелак). Або калі 2 студзеня пакінуць працоўным днём, то тады выходнымі будуць тры дні: 5—7 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930