Знайсці
16.11.2018 / 22:1431РусŁacБел

Серэна Уільямс: Беламу мужчыну дазволена значна больш, чым чорнай жанчыне

Серэна Уільямс у прафайле амерыканскага GQ, які прызнаў яе жанчынай года, пракаментавала скандальны фінал US Open, дзе з яе знялі гейм за неспартыўныя паводзіны, што яна ўспрыняла як праяву сэксізму з боку суддзі на вышцы Карласа Рамаса.

Фота: Wikimedia Commons.

«Я не памятаю, што менавіта там адбывалася, шчыра кажучы. Я свядома старалася пра гэта не думаць. Тэлевізар не гляджу, стараюся не выходзіць са сваёй бурбалкі. Не хачу ўнікаць у думкі іншых людзей. Няхай думаюць, што хочуць.

Можна вывучыць, як ставяцца да чорных жанчын на працоўных месцах — пра гэта ёсць цэлыя працы. Як з намі абыходзяцца, калі мы злуемся, у параўнанні з белымі жанчынамі, белымі мужчынамі, чорнымі мужчынамі ў гэтым жа стане. Мы на самым дне іерархіі.

Брэт Кавана (сябра Вярхоўнага суда ЗША, зацверджаны на пасаду гэтай восенню, нягледзячы на ​​абвінавачванне ў спробе згвалтавання) — белы мужчына. Я чорная жанчына. Яму дазволена значна больш, чым мне. Такая сённяшняя рэальнасць. Гэта факт. Літаральна. Можаце не верыць мне — але паглядзіце на факты.

Гэта нельга прымаць. Пра гэта трэба казаць, як гэта раблю я. Каб наступнаму пакаленню жылося лепш».

sports.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930