Знайсці
16.11.2018 / 19:4220РусŁacБел

У Чачэрску п'янай жанчыне ўявіўся былы хлопец. Пераследуючы яго, яна разграміла будынак кафэ, аўто і пад'езд

28-гадовая жыхарка Чачэрскага раёна вярталася дадому п'янай. На вуліцы Першамайскай жанчыне здалося, што наперадзе ідзе яе былы хлопец. Здавалася, малады чалавек зайшоў у будынак былога кафэ. П'яная жанчына адправілася за ім, паведамляе «Чачэрскі веснік».

Пераадолеўшы агароджу, жанчына разбіла вокны і пракралася ўнутр. Перавярнула там стол, але мужчыны не знайшла. У адным з двароў ёй здалося, што прыпаркаваны аўтамабіль належыць былому хлопцу. Жанчына вырвала дзвярныя ручкі, зламала антэну, а затым, забраўшыся ў салон, пашкодзіла прыборную панель і сарвала люстэрка, з-за чаго трэснула лабавое шкло. Дастаўшы з багажніка дызельнае паліва і аліву, дзяўчына выліла іх на асфальт, пасля чаго адправілася шукаць былога хлопца ў адну з кватэр. У пад'ездзе паспрабавала вырваць паштовую скрыню, сарвала дзвярны званок і гучна стукала дзверы.

На пасяджэнні суда, як і падчас папярэдняга следства, дзяўчына шчыра прасіла прабачэння і раскайвалася. Страту пакрыла, віну цалкам прызнала. У якасці пакарання жанчыне прызначылі адзін год папраўчых работ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера