Знайсці
16.11.2018 / 15:5320РусŁacБел

На вул. Карла Маркса ў Мінску могуць прыбраць паркоўкі

На ўчастку вул. К. Маркса ад вул. Валадарскага да Камсамольскай прапануецца прыбраць паркоўкі, а замест іх пашырыць пешаходныя зоны. Пра гэта ішла размова 16 лістапада на архітэктурна-горадабудаўнічай пры галоўным архітэктары Мінска.

- Зараз вул. К. Маркса - гэта своеасаблівы гараж для паўтары сотняў машын: дзве паласы выкарыстоўваюцца пад паркоўку, адна для руху. Для пешаходаў застаюцца толькі вузкія зоны, - распавёў старшыня Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. - Пры гэтым вуліца сама па сабе досыць шырокая. Платная паркоўка не надта ўпарадкавала тут сітуацыю, таму мы прапануем наогул прыбраць парковачныя месцы, а тратуары пашырыць, каб стварыць нармальныя пешаходныя прасторы і актыўныя зоны для гараджан.

Так ёсць

Пры гэтым, удакладняе Ю. Важнік, адна паласа руху застанецца, як і ўсе існуючыя заезды ў двары. Такія меры, на думку спецыяліста, зменшаць транспартны трафік, затое тэрыторыя стане больш прывабнай для гараджан.

Так будзе

Рэалізаваць такі праект можна за 1-2 месяцы, і гэта не будзе затратна, лічыць эксперт.

minsknews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера