Знайсці
16.11.2018 / 13:4028РусŁacБел

Украінскі шоумен Уладзімір Зяленскі ўпершыню пракаментаваў свой прэзідэнцкі рэйтынг

Шоумен Уладзімір Зяленскі ўпершыню пракаментаваў вынікі сацыялагічнага апытання, дзе гаворыцца, што ён у другім туры саступіць прэзідэнцкае месца лідару партыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнка. Сваё меркаванне ён агучыў у каментары ТСН 15 лістапада.

«Наконт другога месца — змагацца дык змагацца, калі казаць пра барацьбу. А чаго тут баяцца? У мяне другое, у Цімашэнкі — першае. Нармальна, калі так. Добрая бойка. Але я думаю так, што я, як сапраўдны мужчына, проста абавязаны прапускаць жанчын наперад», — сказаў Зяленскі.

Пры гэтым ён заявіў, што рашэнне пра свой удзел у выбарах ён пакідае на будучыню.

13 лістапада КМІС, Цэнтр Разумкова і сацыялагічная група «Рэйтынг» апублікавалі апытанне з нагоды хуткіх выбараў прэзідэнта.

Так, на выбарах Цімашэнка набрала б 20,7% галасоў, а Зяленскі - 11,4%. На трэцім месцы — прэзідэнт Пятро Парашэнка (10,3%).

Акрамя таго, калі б Цімашэнка і Зяленскі прайшлі ў другі тур, то выбары выйграла б Цімашэнка. Калі б у другі тур прайшоў Парашэнка і Зяленскі, то выйграў бы Зяленскі.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць ва Украіне ў сакавіку 2019 года.

Праз паўгода ва Украіне адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Хто асноўныя кандыдаты?

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930