Знайсці
16.11.2018 / 12:5124РусŁacБел

10-гадовая дзяўчынка так хацела новы мабільнік, што па трывозе паднялі АМАП

Гродзенская міліцыя падзялілася незвычайнай гісторыяй. Мясцовая 10-гадовая дзяўчынка вырашыла, што ёй тэрмінова патрэбен новы тэлефон. І распавяла бацькам пра напад мужчыны з нажом.

Па словах дзяўчынкі, незнаёмы мужчына падышоў да яе на вуліцы, пагражаў нажом. Пасля чаго забраў кашалёк з невялікай сумай грошай, звязку ключоў, кнопкавы тэлефон і завушніцы. Супрацоўнікам міліцыі яна паказвала месца злачынства, паказвала, у які бок схаваўся злачынца, і апісвала яго прыкметы.

Распавядаючы пра здарэнне, яна плакала і вельмі перажывала. Улічваючы, што дзяўчынка характарызуецца выключна са станоўчага боку, сумненняў у праўдзівасці яе слоў не было. Супрацоўнікі міліцыі пачалі працу па ўсталяванні асобы нападніка. Правяраліся раней судзімыя і асобы, якія знаходзяцца на ўліку, праводзіўся пакватэрны абход найбліжэйшых дамоў, праглядаліся запісы з камер відэаназірання.

Але паціху з’явіліся сумневы ў рэальнасці таго, што адбылося. Прааналізаваўшы сабраную інфармацыю, супрацоўнікі правялі адпаведную працу, у выніку якой дзяўчынка прызналася, што гісторыю з нападам прыдумала.

Высветлілася, што свае рэчы яна выкінула ў лесапаласе непадалёк, а прыйшоўшы да суседзяў, расплакалася і расказала, што на яе напалі. Ужо познім вечарам, падчас агляду ляснога масіву, былі выяўленыя грошы і рэчы дзяўчынкі.

Прычына таго, што адбылося, банальная: школьніца вельмі хацела новы мабільны тэлефон. У сваім учынку яна раскаялася.

Сям’я дзяўчынкі характарызуецца вельмі станоўча, таму, хутчэй за ўсё, наступстваў не будзе, паведамілі ў гродзенскай міліцыі. Толькі з дзяўчынкай правядуць прафілактычную гутарку. Але варта помніць: за такое паведамленне бацькоў могуць прыцягнуць да адказнасці за заведама непраўдзівае паведамленне пра злачынства.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031