Знайсці
16.11.2018 / 12:4313РусŁacБел

Лявон Вольскі збірае грошы на новы альбом «Гравітацыя»

Лявон Вольскі абвясціў краўдфандынг на новы студыйны альбом «Гравітацыя», які мае стаць заключнай часткай трылогіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

Абвестка зроблена роўна праз два гады з выхаду папярэдняга альбома «Псіхасаматыка», які таксама быў запісаны на грошы, сабраныя праз краўдфандынг. Але гэтым разам выбар лотаў больш разнастайны: ад дыскаў і атрыбутыкі да жывапісу і жывога канцэрта Лявона Вольскага. Асаблівасць кампаніі ў тым, што агульная сума збору не ўказваецца. 

Дыяпазон кошту лотаў — ад 5 да 5000 рублёў. Адзін з найбольш цікавых — магчымасць атрымаць свой мастацкі партрэт у выкананні Лявона Вольскага — будзе каштаваць 1000 рублёў. Ёсць і больш танныя варыянты — дадаць у сваю хатнюю калекцыю жывапіс ці графіку музыкі. Азнаёміцца з лотамі і паўдзельнічаць у краўдфандынгу можна па спасылцы.

Як і папярэднія два дыскі, новы праект запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам і зараз знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930