Знайсці
16.11.2018 / 12:314РусŁacБел

«Фантастычных істотаў: злачынствы Грын-дэ-Вальда» ў польскіх кінатэатрах будуць паказваць па-ўкраінску

15 лістапада адбылася прэм'ера другой часткі прыгодаў Н'юта Саламандэра з серыі пра Гары Потэра — фільма «Фантастычныя істоты: Злачынствы Грын-дэ-Вальда». Фільм з украінскім дубляжом можна будзе глядзець у польскіх кінатэатрах ўжо ў нядзелю, - паведамляе Польскае радыё са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

Майя Новак з прэс-бюро сеткі кінатэатраў Helios сказала: «Мы вырашылі паказаць гэты фільм на ўкраінскай мове, бо хочам прыцягнуць украінскіх гледачоў, якія жывуць у Польшчы. Дыстрыб'ютар Warner Bros першым выказаў гатоўнасць прадаставіць фільм у такім варыянце. Але мы вядзем перамовы з іншымі дыстрыб'ютарамі. У выпадку іх зацікаўленасці мы будзе працягваць паказы фільмаў на украінскай».

Кіраўніцтва сеткі Helios прыняло пад увагу, што ў Польшчы легальна пражывае каля паўтары мільёна ўкраінцаў. Большасць з іх працуе ў будаўнічай галіне, але ёсць і шмат студэнтаў. Самі толькі варшаўскія школы і дзіцячыя сады наведваюць больш за 1400 дзяцей з Украіны. Яны з'яўляюцца самай шматлікай групай сярод замежных вучняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера