Знайсці
16.11.2018 / 12:2217РусŁacБел

СМІ: ЗША не хочуць размяшчаць базу «Форт Трамп» у Польшчы

І гэтым разам Дуда — злева, flickr.com

Амерыканцы не хочуць размяшчаць на тэрыторыі Польшчы «Форт-Трамп», паведамляе польскае выданне Onet са спасылкай на свае крыніцы.

«Польшча гатова адмовіцца ад першапачатковай канцэпцыі «Форт-Трамп» на карысць іншай формы амерыканскай ваеннай прысутнасці. Па дадзеных нашых крыніц, пытанне павелічэння колькасці сілаў ЗША амаль напэўна вырашана, але амерыканцы ставяць некалькі умоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных партала, на тэрыторыі Польшчы павінны быць размешчаныя «амерыканскія склады ўзбраення і боепрыпасаў, элементы структуры камандавання і выведкі». «Такую канцэпцыю, са словаў расійскіх інфарматараў, абмяркоўваюць у дадзены момант Польшча і ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных Onet, канцэпцыя размяшчэння ў Польшчы пастаяннай ваеннай базы, пра што гаварылася раней, «практычна не мае шанцаў на рэалізацыю». «Абодва бакі, аднак, шукаюць кампрамісны патэнцыял, які павялічыць пастаянную амерыканскую ваенную прысутнасць у Польшчы», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера