Знайсці
16.11.2018 / 08:558РусŁacБел

Польшча збіраецца плаціць кампенсацыю высланым у Сібір пасля 17 верасня 1939 года

За кожны поўны месяц рэпрэсій яны атрымаюць па 200 злотых (больш за 46,5 еўра).

Анджэй Дуда ўнёс у Сэйм праект закону па прадастаўленьні грашовай дапамогі грамадзянам, якія ў 1939-1956 гадах былі дэпартаваныя ў СССР, паведамляе Польскае радыё.

Супрацоўнікі польскай паліцыі і цывільныя асобы пад канвоем чырвонаармейцаў у верасні 1939 года. Фота невядомага карэспандэнта ТАСС, commons.wikimedia.org

Законапраект прадугледжвае выплату пацярпелым дапамогі ў памеры, які будзе залежыць ад часу ссылкі. За кожны поўны месяц рэпрэсій яны атрымаюць па 200 злотых (больш за 46,5 эўра). Агулам дапамога не павінна быць меншая чым 2 400 злотых (амаль 559,5 эўра).

Пра памер грашовай дапамогі, якую можа атрымаць дадзены грамадзянін, будзе вырашаць Фонд сацыяльнага страхаваньня.

Дапамогай змогуць скарыстацца як дэпартаваныя, так і тыя, хто нарадзіўся ў выгнаньні.

Для таго, каб атрымаць дапамогу, ссыльным неабходна будзе выканаць пэўныя ўмовы.

Па-першае, яны павінны прадаставіць адпаведнае пасьведчаньне аб тым, што былі дэпартаваныя й знаходзіліся ў выгнаньні. Па-другое, у момант падачы заявы на атрыманьне дапамогі яны павінны мець польскае грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930