Знайсці
16.11.2018 / 08:4810РусŁacБел

На Christie's за $90,3 мільёна прадалі карціну Хокні. Гэта рэкорд для мастакоў, што цяпер жывуць ФОТА

Карціну брытанскага мастака Дэвіда Хокні «Партрэт мастака (Басейн з дзвюма фігурамі)» прадалі на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку за рэкордныя $ 90,3 млн. Аб гэтым паведамляецца на сайце аўкцыённага дома. Такім чынам, Хокні стаў самым дарагім мастаком з тых, хто цяпер жыве.

Карціна была напісаная ў 1972 годзе, яе стартавая цана складала $ 80 млн. Агульная цана карціны перавысіла папярэдні рэкорд Christie's, пастаўлены ў 2013 годзе. Тады скульптуру амерыканскага мастака Джэфа Кунса «Сабака з паветраных шарыкаў» прадалі за $ 58,4 млн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031