Знайсці
16.11.2018 / 00:3815РусŁacБел

Беларусь на класе перамагла Люксембург і амаль гарантавала пуцёўку ў плэй-оф Лігі нацый

Фота Luxemburger Wort

У матчы 5-га тура Лігі нацый зборная Беларусі выйграла ў гасцях у Люксембурга — 2:0. Дублем вызначыўся Стас Драгун.

Малдова сёння мінімальна перамагла Сан-Марына 1:0.

Пасля 5 тураў: Беларусь — 11, Люксембург — 9, Малдова — 8, Сан-Марына — 0.

Апошні тур у нашай групе D2 пройдзе ў нядзелю. Беларусь у гасцях гуляе з Сан-Марына, а Малдова дома з Люксембургам. Прайграць Сан-Марына — гэта з вобласці фантастыкі.

Пераможца нашай групы выходзіць не толькі ў дывізіён С Лігі нацый, але, галоўнае, у плэй-оф дывізіёна D Лігі нацый, дзе з іншымі трыма супернікамі разыграе адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года.

З групы D1 гэту пуцёўку заваявала Грузія. У групе D3, відаць, прэтэндуюць Косава і Азербайджан, у групе D4 — Македонія, Арменія і, магчыма, Гібралтар. Гэты плэй-оф пройдзе або ў чэрвені 2019, або ў сакавіку 2020 года.

Аднак праз два тыдні, 1 снежня 2018 года, у Дубліне пройдзе лёсаванне традыцыйнага адборачнага турніру на Еўра-2020.

55 зборных будуць разбітыя на 10 групаў (па пяць ці шэсць зборных у залежнасці ад лёсавання). Пуцёўкі на Еўра-2020 атрымае дзве каманды з групы. Турнір пройдзе з сакавіка па лістапад 2019 года.

Прабіцца праз гэты адбор на чэмпіянат Еўропы куды складаней, чым праз турнір Лігі нацый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031