Знайсці
15.11.2018 / 20:355РусŁacБел

Магілёвец збіў незнаёмага мужчыну праз «лёгкі сум»

22-гадовы жыхар Магілёва звярнуўся ў міліцыю са скаргай на тое, што яго збіў невядомы, калі ён курыў на ганку аднаго з кафэ, паведамляе sb.by.

Як аказалася, на хлопца накінуўся 34-гадовы беспрацоўны гараджанін. Затрыманы хуліган распавёў, што ён у той вечар быў у «стане лёгкага суму» ў сувязі з праблемамі ў асабістым жыцці і пошукамі працы. І, калі ўбачыў на ганку хлопца, яго накрыла беспадстаўная злосць, таму падышоў да грамадзяніна і некалькі разоў рукой ударыў па твары. А затым пайшоў, быццам нічога не было.

Цяпер яму пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930