Знайсці
15.11.2018 / 18:564РусŁacБел

Год «хіміі» атрымаў хлопец за сувязь з непаўналетняй у Валожыне

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Валожына атрымаў год абмежавання волі за палавую сувязь з 15-гадовай дзяўчынкай. Хлопец атрымаў год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Памочнік пракурора Валожынскага раёна Надзея Радзевіч расказала Млын.by:

— 20-гадовы хлопец і яго 15-гадовая сяброўка з розных раёнаў Мінскай вобласці. Хлопец працуе ў арганізацыі, якая дала яму інтэрнат у Валожыне. У гэтым інтэрнаце яны і сустракаліся. Абвінавачаны ў судзе цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся, пацвердзіў усе дзесяць эпізодаў палавых адносін з непаўналетняй, якія выявіла следства.

Надзея Радзевіч адзначыла, што каханне маладых людзей было ўзаемным. І ў судзе дзяўчынка прасіла строга не караць каханага.

Яшчэ падчас папярэдняга расследавання ў сваіх паказаннях хлопец распавядаў, што спачатку яны проста сябравалі. Але ўзаемаадносіны паступова перасталі быць дружбай.

Цяпер на працягу года свабода маладога чалавека будзе абмежаваная. Але ён зможа працягваць працаваць або на сваім месцы ў Валожыне, або па месцы жыхарства.

Абвінавачанаму толькі трэба ўзгадніць сваё месца пражывання і працы з крымінальна-выканаўчай інспекцыяй.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера