Знайсці
15.11.2018 / 17:2515РусŁacБел

Міністр кібербяспекі Японіі прызнаўся, што ніколі не карыстаўся камп'ютарам

68-гадовы Ёшытака Сакурада — намеснік начальніка ўрадавага ўпраўлення па стратэгіі кібербяспекі, а таксама міністр, адказны за Алімпіяду 2020 года ў Токіа. 14 лістапада на пасяджэнні парламента Сакурада прызнаўся, з 25 гадоў займаўся выключна кансультаваннем і ніколі не дакранаўся да камп'ютараў, паведамляе The Guardian.

Фота: pixabay.

Выступ Сакурады выклікаў крытыку з боку апазіцыі.

Апазіцыйны дэпутат Масата Імай заявіў:

«Неверагодна, што той, хто не дакранаўся да камп'ютараў, нясе адказнасць за палітыку кібербяспекі».

Сакурада патлумачыў няўменне карыстацца камп'ютарам занятасцю ў маладосці.

Я ў маладосці ўпарта працаваў, быў моцна заняты і не паспеў асвоіць камп'ютар. Потым я вырас па службе і стаў сам даваць указанні супрацоўнікам і сакратарам. Мне няма чаго цяпер самому барабаніць па клавіятуры камп'ютара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера