Знайсці
17.11.2018 / 17:21154РусŁacБел

Як у Чачні: падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА

Міністэрства ўнутраных спраў выклала на сваім Ютуб-канале неадназначны відэаролік. У ім 16-гадовы падлетак выбачаецца перад скульптурай гарадовага, якая стаіць на вуліцы Гарадскі Вал ў Мінску, і перад міліцыянтамі.

Па словах міліцэйскага інструктара Генадзя Кашалюка, ён з напарнікам ехаў па Гарадскім Вале на службовай машыне. Міліцыянты заўважылі, як падлетак даў помніку поўху і пайшоў далей.

«Малады чалавек у скачку нанёс адзін удар мінскаму гарадавому. Пасля чаго дадзенага правапарушальніка затрымалі, апыталі, склалі адміністратыўны пратакол і перадалі супрацоўнікам Маскоўскага РАУС Мінска», — расказвае Кашалюк.

Пасля на відэа «правапарушальнік» Арсень, вучань аднаго з ліцэяў сталіцы, раскайваецца, што прычыніў шкоду скульптуры.

Паводле інфармацыі МУС, на хлопца склалі пратакол за хуліганства. Варта ўдакладаніць, што гарадавы — гарадская скульптура, а не помнік.

Скульптура гарадавога была ўсталяваная ў Мінску ў 2017 годзе. Гэта вобраз праваахоўніка часоў Расійскай імперыі.

Неўзабаве анархіст Вячаслаў Касінераў правёў перформанс — накінуў пятлю на шыю гарадавому. На актывіста была заведзена крымінальная справа за хуліганства. У выніку Касінераў быў аштрафаваны, хоць спачатку адседзеў больш за месяц у следчым ізалятары.

 

Чытайце таксама. Алесь Марачкін напісаў саркастычны верш пра помнік гарадавому

Чытайце таксама. Ліст чытача: Гаспадара сабакі, які пасікаў на cкульптуру гарадавога, ледзь не затрымалі за знявагу помніка

***

Публічныя прабачэнні сталі асабліва «папулярнымі» ў Чачні. Жыхары рэспублікі, якія нейкім чынам крытыкавалі мясцовую ўладу, на камеру прыносілі прабачэнні Рамзану Кадыраву.

Выбачэнні кіраўніку Дагестана.

Выбачэнні Кадыраву.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031