Знайсці
14.11.2018 / 10:439РусŁacБел

Валгаградскі падлетак прынёс у школу сякеру, нажы і бензін. Калі яго завялі да дырэктара, ён прыняў атруту

Вучань восьмага класа ў сельскай школе ў Валгаградскай вобласці прыйшоў на заняткі з сякерай, нажамі і каністрай бензіну, паведамляе ria.ru.

Васьмікласнік прынёс халодную зброю ў школу на хутары Чырвоны 13 лістапада. У абласной адміністрацыі паведамілі, што настаўнік забраў небяспечныя прадметы. Раённыя чыноўнікі заявілі, што, па словах вучняў, школьнік не хацеў нікому нашкодзіць.

Крыніца агенцтва паведаміў, што васьмікласнік выклаў прадметы на парту, пасля чаго настаўнікі адвялі яго ў кабінет дырэктара. Там школьнік у прысутнасці дарослых нешта з'еў, як мяркуецца, пацучыную атруту. Яго шпіталізавалі.

У паліцыі лічаць, што школьнік хацеў напалохаць аднакласнікаў з-за магчымага канфлікту, сказала крыніца. Следчы камітэт і МУС праводзяць праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930