Знайсці
13.11.2018 / 17:4763РусŁacБел

Затрыманы азербайджанскі студэнт з Акадэміі авіяцыі: яго падазраюць у забойстве беларуса

Другакурснік Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Рустам Рагімаў затрыманы. Ён нанёс некалькі ўдараў нажом 21-гадоваму мінчуку.

Рустам Рагімаў. Фота з сацсетак

Адбылося ўсё ўвечары 12 лістапада.

Ад траўмаў пацярпелы памёр. 18-гадовага Рагімава змясцілі пад варту. Вядома, што ён быў п’яны.

Па чутках, канфлікт мог адбыцца праз дзяўчыну.

Студэнты кажуць, што Рагімаў паехаў высветліць адносіны з хлопцам-беларусам. Прычынай былі сімпатыі да першакурсніцы з Акадэміі.

Дакладнай інфармацыі пра канфлікт студэнты не маюць. Але ўзгадваюць, што беларус хацеў папрасіць Рагімава адчапіцца ад дзяўчыны. Рустам пагадзіўся сустрэцца і пагаварыць, але нібыта ўзяў з сабой некалькі знаёмых студэнтаў-замежнікаў.

Пасля іх таксама затрымалі, але пазней выпусцілі. Пад вартай застаўся адзін Рагімаў.

Вядома, што ў інтэрнаце Акадэміі ўчора былі сілавікі.

«Я прачнуўся, гляджу — амапаўцы гуляюць па інтэрнаце», — распавёў адзін са студэнтаў.

Новапрызначаны рэктар Акадэміі Арцём Шагідэвіч не пацвярджае, але і не абвяргае здарэнне: «Такой інфармацыяй я не валодаю. Калі штосьці і здарылася, то не на тэрыторыі Акадэміі».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031