Знайсці
13.11.2018 / 15:04134РусŁacБел

Ці павінна Беларусь уваходзіць у вайскова-палітычныя саюзы?

Гэта пытанне стане адной з галоўных тэмаў, якія абмяркуюць беларускія студэнты на фінальных дэбатах «ДысКУТ», што адбудуцца ўжо ў гэтую сераду, 14 лістапада, у мінскім бізнэс-клубе Imaguru. Другой ключавой тэмай будзе пытанне фінансавання БРСМ і іншых моладзевых арганізацый.

Дэбаты «ДысКУТ». Фота Волі Афіцэравай.

Запісацца на дэбаты — уваход бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Дэбатны клуб «ДысКУТ» — сумесная ініцыятыва моладзевых арганізацый і супольнасцяў для папулярызацыі публічных дыскусій на вострасацыяльныя тэмы ў сферах культуры, палітыкі і грамадства. У дэбатах бяруць удзел дзве каманды з двух чалавек, якія ў гульнявой форме фармулююць пазіцыю «за» ці «супраць» па заяўленай тэме.

У першым сезоне ўжо адбылося 15 раўндаў — з улікам адборачных тураў, чвэрць- і паўфіналаў. 14 лістапада а 18:30 пройдзе фінал і сустрэча за трэцяе месца.

Спачатку дыскутанты будуць адстойваць супрацьлеглыя пазіцыі па тэме «Ці павінна Беларусь уваходзіць у вайскова-палітычныя саюзы?».

Пасля, а 20-й гадзіне, пачнецца абмеркаванне пра фінансаванне БРСМ і іншых моладзевых ды студэнцкіх арганізацый за мяжой. Удзельнікі дыскусіі будуць шукаць адказ на пытанне, ці існуе пагроза для моладзевай палітыкі і студэнцкага руху. Пераможца дэбатаў па гэтай тэме зойме трэцяе месца.

Абіраць пераможцаў будзе журы, у склад якога ўваходзяць эканаміст Сяргей Чалы, культуролаг і выкладчык Максім Жбанкоў, а таксама юрыст-міжнароднік, выкладчыца ECLAB ды ФМА БДУ Кацярына Кузняцова.

У цэнтры сябры журы Сяргей Чалы, Максім Жбанкоў і Вольга Шпарага. Фота Волі Афіцэравай.

Прагаласаваць змогуць таксама і ўсе ахвотныя, бо за дэбатамі можна будзе назіраць праз стрымы ў сацыяльных сетках:

Патрапіць на самі дэбаты можна абсалютна бясплатна, але па папярэднім запісе. Усё адбудзецца тут: Imaguru, Бізнэс-Клуб/Startup Hub (Мінск, вул. Фабрыцыуса 4). Стартуем у 18:30!

Партнёры і суарганізатары дэбатнага клуба: Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС), Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі, Арт-Сядзіба, Youth Labour Rights, Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА», Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання (БОСС), Грамадскі рух «Дзея», Курсы англійскай Lёrn, Human Constanta, Аргкамітэт стыпендыі імя Аркадзя Смоліча і Press Club Беларусь.

Чытайце таксама: Ці трэба забараніць савецкую сімволіку ў Беларусі? Дэбатавала моладзь у «Дыскуце»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930