Даслаць навіну
Знайсці
13.11.2018 / 12:00 54

Як выглядае будынак Вярхоўнага суда каля Палаца незалежнасці ФОТЫ

Павялічыць выяву

Новы будынак Вярхоўнага суда ўзводзяць на вуліцы Арлоўскай каля Палаца незалежнасці. Звонку збудаванне візуальна выглядае амаль гатовым, а вось інтэр'еры для грамадскасці цяпер недаступныя. У рэдакцыі Tut.by апынуліся фота знутры.

Павялічыць выяву

Як бачым, у фае галоўнага ўваходу паставілі статую Феміды, сцяна ўпрыгожана шклянымі вітражамі, на столі вісяць некалькі жырандоляў. Мяркуючы па фатаграфіях, засталося толькі ліквідаваць малыя недаробкі і распакаваць мэблю.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Таксама цяпер у будынку працуе ўжо значна менш людзей. Візуальна працы засталося на некалькі месяцаў.

З уладкаваннем аб'екта звязаны і шэраг нятанных закупак. Напрыклад, герб і надпіс «ВЯРХОЎНЫ СУД Рэспублікі Беларусь» для фасада каштуюць больш за 112 тыс даляраў. Таксама ў завода «Каскад» для хола галоўнага ўваходу закупілі крыштальную жырандолю індывідуальнага вырабу амаль за 90 тысяч долараў. Знайшліся сярод тэндараў закупкі на пастаўку мастацкіх вырабаў больш чым за 800 тысяч даляраў і ўладкаванне фантана з асвятленнем амаль за 300 тысяч даляраў.

Tut.by

0
прынцэса-інжынеўр / адказаць
14.11.2018 / 19:03
Князь Литвинский, вы не інжынер.. (калі толькі вы не інжынер чалавечых душ)) бо сапраўдны інжынер мусіць быць за функцыянальнасць. як у мікра, так і ў макра, то бок глабальна - у экалагічнай сферы (людзей робіцца ўсё больш, а рэсурсаў усё менш), энэргетычнай і т.п… а не рушы-карункі любіць.. на змену карункавай готыцы прыйшоў тады зусім ужо карункавы стыль, які так і называўся - барока (итал. barocco — «причудливый», «странный», «склонный к излишествам»).. але бальшыні людзей такое падабаецца канечне ('любит наш народ всякое'.. барокко-пороко) - блесточки-рюшечки и т.п. шмат золата)
але зараз іншы час.. іншыя выклікі часу.. і яны вымагаюць іншых рашэнняў.. і калі Князь, які сапраўдны князь сучаснасці, а не проста хоча проста так гучна звацца і займець вялікае асабістае багацце, а хоча застацца ў памяці далёкіх удзячных нашчадкаў, ён мусіць мысліць інакш, чым дэманструеце вы.. я б сказала - прама супрацьлегла) думаць не толькі пра сёння і пра сваю дарагую дупу і дупы сваіх дарагіх дзяцей, а і пра іншых людзей і іх сем'і, і пра іхных і сваіх далёкіх нашчадкаў таксама
думаць пра планету - які дом пакіне Князь чалавецтву?
0
маленькая архітэктарка цемры (скарочана - мац:ь)) / адказаць
14.11.2018 / 19:59
мне ніводны з гэтых стыляў (готыка, барока, ракако, класіцызм) не падабаецца і не падабаўся ніколі.. калі падчас вучобы дайшлі па гісторыі архітэктуры да канца 19- пачатку 20 стагодзя, я ўздыхнула з палёгкай.. о! - мадэрн! падабаецца.. о! канструтывізм, функцыяналізм - увогуле супер!
а вы, 'князь-інжынер', паспрабуйце гоначны аўтамабіль абляпіць як мага больш скульптуркамі, рушамі, замест шкла ўстаўце каляровыя вітражы і назірайце, як далёка і хутка 'паляціць' ваша готыка)
0
экскаватаршчыца хамса / адказаць
14.11.2018 / 21:27
дастае (гэта слова мае розныя значэнні)) Князя Літвінскага - https://www.youtube.com/watch?v=xI0oJJfnEcQ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31