Знайсці
13.11.2018 / 10:1812РусŁacБел

Лідарку М'янмы пазбавілі найвышэйшай узнагароды Amnesty International, бо яна не падтрымала зацкаваных мусульман

Фота з Вікіпедыі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пазбавіла дзяржаўную дарадцу М'янмы Аун Сан Су Чжы сваёй найвышэйшай узнагароды «Пасланец сумлення». Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.

Генеральны сакратар Amnesty International Кумі Найду заявіў, што Аун Сан Су Чжы «не выкарыстоўвала свой палітычны і маральны аўтарытэт», каб спыніць генацыд мусульман-рахінджа, які санкцыянавала вайсковае кіраўніцтва М'янмы.

Грамадзянскі ўрад М'янмы не кантралюе вайскоўцаў. Але, як піша Amnesty International, адміністрацыя Аун Сан Су Чжы распальвала нянавісць да рахінджа, адмаўляла абвінавачванні ў іх генацыдзе і перашкаджала міжнароднаму расследаванню парушэнняў.

Аун Сан Су Чжы атрымала ўзнагароду «Пасланец сумлення» у 2009 годзе.

Чытайце таксама:

Цяжкасці перакладу і духоўныя франшызы: будысты супраць мусульман

Кадыраў пра М’янму: «Калі Расія будзе падтрымліваць шайтанаў, то мы будзем супраць Расіі»

Аунг Сан Су Чжы публічна асудзіла гвалт супраць мусульман у М'янме

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера