Даслаць навіну
Знайсці
12.11.2018 / 18:11 35

Былы работнік сайта Мінабароны распускаў чуткі пра сотні загінулых у «Арэна-Сіці»

Уладзімір Кажэўнікаў доўгі час працаваў рэдактарам агенцтва «Ваяр», быў супрацоўнікам Міністэрства абароны. Запомніўся сваімі публікацыямі, дзе зняславіў апазіцыю.

Павялічыць выяву

Пасля здарэння ў гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» Кажэўнікаў напісаў у сваім фэйсбуку: «Кучы металу абваліліся на наведвальнікаў. Цяпер завалы разбіраюць уручную. Колькі чалавек загінула, пакуль не магчыма спраўдзіць. Відавочцы кажуць аб сотні загінулых».

На самай справе пры абрушванні даху ў «Арэне-Сіці» пацярпелі два чалавекі, ніхто не загінуў.

Павялічыць выяву

Уладзімір Кажэўнікаў. Фота vsr.by.

«У Рэспубліцы Беларуссія (так правільна называецца па-руску дзяржава) чыноўнікі хаваюць маштабы трагедыі. Ім нявыгадна пісаць праўду пра наступствы абрушэння перакрыцця ў гандлёвым цэнтры. Завалы яшчэ не разабраны, а яны хаваюць шматлікіх ахвяраў», — адзначыў Кажэўнікаў.

Уладзімір Кажэўнікаў родам з Яраслаўля (Расія). У 2015 годзе Кажэўнікаў, працуючы ў Міністэрстве абароны, пісаў, што Беларусь з’яўляецца часткай «рускага свету», а назву краіны ён прынцыпова пісаў «Белоруссія». У хуткім часе ён быў звольнены з «Ваяра». Зарабляе грошы, пішучы сцэнары для расійскіх стужак. Жыве ў Маскве.

ЗП

0
Полковник Земан / адказаць
13.11.2018 / 16:52
Нехта ж браў на пасаду у Мiнабароны . Няўжа сапраўды пятая калона такая моцная???
0
Бонч / адказаць
13.11.2018 / 22:05
100 пудово уверен, что это один из "русскомирцев-ботов" на тут.бае. Таких окопавшихся "на зарплате" в госорганах Беларуси - сотни!
0
Хэльвіг / адказаць
14.11.2018 / 17:22
Мрук, На жаль, маеце рацыю, т.б. як пры Машэраве Масква кіравала Міністэрствам адукацыі колішняй БССР (пра Міністэрства абароны наогул маўчу), так і цяпер, дзякуючы абсалютна бязглуздай і антынацыянальнай палітыцы нашага хакеіста, расейцы захавалі за сабой гэтыя прэфэрэнцыі. Паглядзіце хто кіруе нашай адукацыяй, нейкі Карпенка, расейскі камуніст, які не размаўляе па-беларуску і ненавідзіць нашу мову і культуру, тое самае ў Міністэрстве абароне, праз аднаго расейцы, ды і той жа Кабякоў, таксама расеец, не кажучы пра розных Шчоткіных, Качанавых і г.д. Чаму столькі набрыдзі на высокіх пасадах? У нас што сваіх разумных людзей бракуе? Каму гэта выгадна - адказ відавочны. Пакуль сыстэма не зьменіцца, гэтыя прыхадні будуць тут пачувацца як на ўласным падворку, хаця ў нармальных краінах, калі чалавек ня ведае нацыянальнай мовы ці выступае супраць дзяржавы, ён не мае права займаць жаднай адказнай пасады.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31