Знайсці
12.11.2018 / 15:5157РусŁacБел

У мінскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь, ёсць пацярпелыя ФОТЫ, ВІДЭА

У мінскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «НН», які стаў відавочцам падзей.

Адну дзяўчыну вынеслі на руках, але яна ў прытомнасці. Другую заваліла так, што яна апынулася пад лаўкай. Але ў выніку змагла сысці на сваіх нагах.

Пацярпелі крама кветак і пункт продажу аксэсуараў для мабільнай сувязі.

Усё пачалося з левага крыла гандлёвага цэнтра. Спачатку пачуўся грукат, нібыта ідуць нейкія будаўнічыя працы. Затым паляцелі кавалкі столі і пачуўся жаночы крык.

Столь падала кавалкамі: гэта гіпсакартон на алюмініевых канструкцыях. Першыя кавалкі ўпалі на дзяўчыну ў кветкавай краме. Яе прываліла, але калі стала зразумела, што абрынулася ўжо ўсё, што магло, наведнікі дасталі дзяўчыну з-пад завалаў. Яна была ў шоку, казала, баліць нага і рэбры.

Заваліла яшчэ адну дзяўчыну. Але ёй пашанцавала больш — яна залезла пад лаўку, калі пабачыла, што са столі падаюць кавалкі.

Цяпер на месцы працуюць ратавальнікі, дактары і міліцыя.

У МНС карэспандэнту «НН» паведамілі, што абрынулася каля 150 квадратных метраў перакрыцця.

Чытайце таксама: Пацярпелая ў «Арэна Сіці» знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці

Чытайце таксама: Хто валодае гандлёвым цэнтрам «Арэна-Сіці», у якім абрынулася столь?

Чытайце артыкул за 2013 год: Адкрываецца «Арэна-Сіці» — самы вялікі гіпермаркет Юрыя Чыжа

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031