Даслаць навіну
Знайсці
12.11.2018 / 13:09 18

Беларускія банкі дасылаюць кліентам лісты з пастановай расійскага ўрада. Навошта? 

Некалькі чытачоў «Нашай Нівы» — кліентаў розных банкаў — паведамілі, што ім прыйшлі лісты з давядзеннем новай пастановы расійскага ўрада. 

Той самай, «Аб ужытку эканамічных захадаў у сувязі з несяброўскімі дзеяннямі Украіны», якая прадугледжвае санкцыі ў дачыненні асобных украінскіх кампаній.

Павялічыць выяву

Скрыншот паведамлення, якое прыйшло кліенту БСБ-банка

Навошта гэта ведаць беларусам? 

Як тлумачаць у банках, яны дасылаюць паведамленні выключна для інфармавання, бо ў знешнеэканамічных угодах некаторых беларускіх кампаній могуць быць некалькі бакоў, у тым ліку расійскіх і ўкраінскіх — магчыма, акурат тых, хто трапіў пад санкцыі.

І таму кліентам варта, маўляў, улічыць гэтыя моманты ў планаванні бізнэсу.

nn.by

0
Антыхіпстар / адказаць
12.11.2018 / 22:28
Жэ,

Беларусбанк, Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, Тэхнабанк. Можа, яшчэ нехта з дробных. 
1
НАРГАС / адказаць
13.11.2018 / 05:43
Ліміт гяройскіх зорак дзеля белбанкіраў вычарпаны, а у рф Не! Быць банкірам у рб неяк ня весяла, а ў начы прыходзяць сны- мары: ці то гішпанскім каралём сабе прысніш, ці то гяроем эрэф!
0
Мікола / адказаць
13.11.2018 / 08:58
Беларускія банкі пішуць пра маскоўмкія санкцыі супраць украіны. Запраўды, навошта? Хочуць некаму «важнаму» прыслужыцца, пакзаць што «мы з вамі». Паглядзім ці быдуць нешта падобнае пісаць пра новыя амэрыканскія санкцыі супраць масквы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31