Знайсці
12.11.2018 / 12:361РусŁacБел

Лясгасы сёлета прапануюць беларусам ялінкі ў кадушках

Сёлета перад Новым годам лясгасы прапануюць жыхарам Беларусі новы від паслуг — ялінкі ў кадушках. Пра гэта паведаміў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, піша Еўрарадыё.

Раней дзяржаўныя структуры такую паслугу не прапаноўвалі. Па словах міністра, такую паслугу плануецца ўвесці, бо шмат хто не хоча ставіць на Новы год ссечаныя ялінкі. Увесну ялінкі з кадушак можна будзе высадзіць каля дарогі.

Па словах Дрожжы, летась перад Новым годам было прададзена каля мільёна жывых ялінак. Колькі будзе прададзена сёлета, міністр прагназаваць не бярэцца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930