Даслаць навіну
Знайсці
12.11.2018 / 12:45 10

Вясковец з-пад Камянца напаў на суседзяў, а цяпер чацвёртыя суткі хаваецца са стрэльбай у лесе ФОТА

42-гадовы Сяргей Новік з вёскі Ставы, што ў Камянецкім раёне, ужо некалькі дзён хаваецца па лясах. Яго шукае міліцыя, але пакуль безвынікова.

Павялічыць выяву

Вядома, што Новік позна вечарам 8 лістапада прыйшоў са стрэльбай да аднавяскоўкі Наталлі. Дзверы ў яе хаце былі адчынены. Ён паабяцаў забіць Наталлю, пасля стрэліў два разы ў столь — і сышоў.

Праз некалькі хвілін Новік завітаў да іншага суседа, Рыгора. Там Сяргей прыставіў стрэльбу да галавы мужчыны і паабяцаў забіць яго. На шчасце, сваё абяцанне Новік не здзейсніў. І сышоў з хаты.

У Следчым камітэце паведамляюць, што прычыны для агрэсіі ў Новіка не было. Вяскоўцы сцвярджаюць, што Новік прыходзіў да іх невядома чаму.

Некаторыя мясцовыя жыхары мяркуюць, што прычынай магла стаць рэўнасць. Маўляў, незадоўга да інцыдэнту Новік пасварыўся са сваёй сужыцелькай. Але дэталяў у вёсцы не ведаюць.

Пра Сяргея кажуць, што чалавек ён даволі адэкватны: «Прынамсі, праблем з псіхікай не заўважалі». Жыў у бацькоўскай хаце, дзяцей не меў. Раней працаваў у лясніцтве, але некалькі месяцаў таму звольніўся па ўласным жаданні.

Невядома, дзе сёння знаходзіцца Сяргей Новік. У той жа вечар міліцыя аб’явіла план «Сірэна», але і праз чацвёра сутак, 12 лістапада, месцазнаходжанне вяскоўца невядомае.

Калі хтосьці ведае, дзе знаходзіцца Новік, міліцыя просіць неадкладна паведаміць па тэлефоне 102.

УШ

1
Джулія / адказаць
12.11.2018 / 18:00
Ну калі Наталля - сужыцелька. а Рыгор - той да якога раўнавалі, то усё цалкам зразумела. А калі сужыцелька іншая жанчына, то ўсё складана.
0
Centurion / адказаць
12.11.2018 / 22:53
На вёсцы зараз закон амаль не працуе, крымінальныя разборкі па паняцьцях вярнуліся.
0
СКЮП / адказаць
13.11.2018 / 12:36
 Мне  кажется, что  улица Свердлова в деревне Ставы- это ситуация пожутче, думаю остальные улицы Пионерская, Комсомольская, Коммунистическая
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31