Знайсці
12.11.2018 / 11:421РусŁacБел

Сонца не будзе і надвор'е пагоршыцца: прагноз на наступныя дні

Фота Сяргея Гудзіліна

13 лістапада, у аўторак, чакаецца перавага хмарнага надвор'я. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным захадзе краіны магчымы невялікія ападкі, у асноўным дажджы. Вецер паўднёвы парывісты, у асобных раёнах да моцнага.

Ноччу -4.. + 2°С, удзень — 0.. + 6°С, у заходніх раёнах ноччу +3.. + 6°С, днём +7.. + 10°С. 

14 лістапада часам чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег). Па ўсходняй палове краіны месцамі галалёд, наліпанне мокрага снегу. Ноччу -4.. + 3°С, па захадзе +4.. + 7°С, максімальная днём ад -2°С па ўсходзе да + 9°С па захадзе краіны.

15 лістапада, у чацвер, умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса. Месцамі дождж і мокры снег. Ноччу -2.. + 5°С, па ўсходзе да -4°С, максімальная днём ад -2°С па ўсходзе да + 8°С па захадзе краіны.

У суботу ўначы -2 … + 4°С, па паўднёвым усходзе -3 … 6°С марозу, днём - ад -1°С па ўсходзе да + 6°С у заходніх раёнах.

У нядзелю, 18 лістапада, ноччу -2 … + 5°С, максімальная днём 0 … + 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930