Знайсці
11.11.2018 / 20:3830РусŁacБел

Сталі вядомыя апошнія словы журналіста Хашогі

Саудаўскі журналіст Джамаль Хашогі перад смерцю казаў, што задыхаецца і прасіў зняць з яго галавы мяшок. Пра гэта катарскаму тэлеканалу Al Jazeera распавёў кіраўнік журналісцкага расследавання ў Turkish Daily Sabah Назіф Караман.

Па словах Карамана, апошнімі словамі Хашогі былі: «Я задыхаюся… Зніміце гэты мяшок з маёй галавы, у мяне клаўстрафобія». Паводле аўдыязапісу, саудаўскі журналіст памёр праз сем хвілін пасля таго, як яму на галаву начапілі поліэтыленавы пакет.

Акрамя таго, як сцвярджае Караман, перад тым як расчляніць цела Хашогі, забойцы расклалі на падлозе поліэтыленавыя мяшкі. Працэс расчлянення цела заняў каля 15 хвілін, а ажыццявіў яго саудаўскі судова-медыцынскі эксперт, кіраўнік саудаўскага Інстытута судовай медыцыны Салах аль-Тубаігі, сцвярджае суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930