Знайсці
11.11.2018 / 15:3525РусŁacБел

У Брэсце АМАП затрымаў чалавека ў касцюме ліса ВІДЭА

На пратэст праціўнікаў акумулятарнага заводу ў Берасьці прыйшоў чалавек у касьцюме ліса. Пасьля акцыі яго затрымаў АМАП. Будуць разьбірацца, ці ёсьць тут намёк на старшыню аблвыканкаму Анатоля Ліса, паведамляе Радыё Свабода.

Чарговы сход праціўнікаў акумулятарнага заводу прайшоў 11 лістапада на галоўнай плошчы Берасьця. На ім прысутнічаў чалавек у касьцюме ліса, які раздаваў «інтэрвію» удзельнікам, казаў, што прыйшоў падтрымаць будаўнікоў заводу.

Пасьля акцыі чалавека ў касьцюме ліса затрымалі і павезьлі ў пастарунак.

Відэа затрыманьня разьмясьціў на сваёй старонцы ў Facebook блогер Аляксандар Кабанаў.

Ад канца лютага на цэнтральнай плошчы Берасьця штонядзелю адбываюцца маўклівыя пратэсты супраць заводу. Пратэстоўцы запрашалі чыноўнікаў, у тым ліку і старшыню Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоля Ліса, аднак тыя не прыходзілі.

Пратэст супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці ўзьнік напачатку 2018 году, калі стала вядома пра яго будаўніцтва. Людзі баяцца, што завод нанясе шкоду іх здароў’ю і навакольнаму асяродзьдзю.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930