Знайсці
11.11.2018 / 09:5774РусŁacБел

На вакзале ў Кіеве пабілі аператара Свабоднага тэатра ВІДЭА

У Кіеве на аўтавакзале кіроўца аўтобуса разбіў камеру аператара і фатографа Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Купрыча. Таксама кіроўца пабіў Купрыча і пашкодзіў яго галаву, паведамляе мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Халезін.

На працягу ўсяго візіту ў Кіеве Мікалай Купрыч здымаў матэрыял для фільма, які рыхтуе тэатр.

Халезін сцвярджае, што, калі Купрыч прыйшоў на рэйсавы аўтобус Ecolines, які ехаў у Мінск, кіроўца, убачыўшы камеру, якая вісіць на яго плячы, сказаў, што ў аўтобус Купрыча не пусціць. Па словах Халезіна на пытанне «чаму?», кіроўца проста парваў білет.

Праверыць гэтыя сцвярджэнні ў нас няма магчымасці, бо сведкаў і відэазапісу няма.

Аператар уключыў камеру і стаў здымаць кіроўцу. У адказ кіроўца ударыў камеру, а пасля і аператара. Людзі, якія стаялі каля аўтобуса, у канфлікт не ўмешваліся.

Пасля гэтага аўтобус з'ехаў, а Купрыч выклікаў паліцыю, а затым напісаў заяву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930