Знайсці
11.11.2018 / 09:0332РусŁacБел

У Нямеччыне выкрылі змову вайскоўцаў, якія планавалі забойства кіраўніка прарасійскай партыі

Федэральнае кіраўніцтва крымінальнай паліцыяй Нямеччыны выкрыла змову вайскоўцаў бундэсвера і элітных салдат Uniter, якія планавалі палітычныя забойствы. Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Focus са спасылкай на матэрыялы расследавання.

Адзначаецца, што яны рыхтавалі «дзень ікс», у які павінны былі забіць групу палітыкаў. У спісе знаходзіўся кіраўнік фракцыі прарасійскай Левай партыі ў парламенце Нямеччыны Дытмар Бартч. У групы былі сакрэтныя запасы зброі і паліва.

У змову аказаўся ўблытаны і супрацоўнік вайсковай контрразведкі. Ён паведамляў змоўшчыкам пра ход расследавання, а таксама пра вобшукі. Выданне паведамляе, што яму выставілі абвінавачванні, а яго справу разгледзяць у судзе Кёльна.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930