Даслаць навіну
Знайсці
10.11.2018 / 17:24 23

Банда шэрых рыэлтараў «перасяляла» алкаголікаў з Баранавічаў у вёскі

Злачынная групоўка арудавала ў Баранавічах некалькі гадоў, пракручваючы з выгляду законныя ўгоды з нерухомасцю, паведамляе intex-press.by са спасылкай на sb.by.

У асацыяльных элементаў ашуканцы набывалі кватэры, а ўзамен прапаноўвалі старыя дамы ў вёсках.

Павялічыць выяву

Адзін з набытых дамоў.

За некалькі гадоў пяць чалавек «перасяліліся» толькі ў вёску Зубялевічы. Гэта насцярожыла мясцовага ўчастковага, бо навасельцы разам выпівалі, нідзе не працавалі, многія былі раней судзімыя.

У кіраўніцтве Жарабковіцкага сельсавета таксама падазравалі, што перасяленне адбываецца дзіўна, але абавязаныя былі дзейнічаць паводле закона і рэгістраваць навасёлаў, бо ўсе дакументы былі аформленыя правільна.

Рыэлтарамі зацікавіліся аператыўнікі шостага ўпраўлення (Берасцейскай вобласці) ГУБАЗіК МУС.

Цяпер справа ў Следчым камітэце. Афіцыйны прадстаўнік УСК Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк распавёў, як дзейнічалі ашуканцы. Злачынную групу ўзначальваў раней судзімы за махінацыі з нерухомасцю. Выйшаўшы на волю, ён стварыў агенцтва нерухомасці і стаў «працаваць» з алкаголікамі, у якіх былі ўласныя кватэры.

Падстаўныя пакупнікі прыводзілі сваю ахвяру ў агенцтва, дзе кошт жылля ацэньваўся паводле моцна заніжаных схем. З гэтай сумы вылічвалі камунальную запазычанасць за кватэру, кошт яе прыватызацыі і кошт дома ў вёсцы. Жыхара, з невялікай пакінутай сумай, перавозілі жыць у вёску. Пазней кватэра прадавалася. З 2014 да 2016 года злачынцы зарабілі 200 000 рублёў. Усяго Следчы камітэт даведаўся пра сем фактаў такога «кватэрнага абмену».

0
Satan / адказаць
11.11.2018 / 17:12
Яя, какое вам ваще дело кто, как и где спивается? Ходите на свою работу каждый день, живите в своей скучной унылости, но не мешайте другим людям жить. Хотят спиваться - пусть спиваются. 
2
Иоханан Марусидзе / адказаць
11.11.2018 / 20:52
Пора серым риэлторам заняться поселком в Дроздах.
1
Разважливы жыхар / адказаць
12.11.2018 / 12:42
А мне здаецца, што гэтым рыелтарам свециць вышка и было б пакаранне надзвычай справядливым. Беларусь -- гэта вам не Расея крыминализаваная ад макауки да ботау.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31