Знайсці
10.11.2018 / 13:5322РусŁacБел

У Маскве жорстка забілі маці і сына. Праз сотавыя вышкі знайшлі кілера — фальшывага вайскоўца 

Самае гучнае забойства апошняга месяца ў Расіі — трагедыя, якая разыгралася 6 лістапада ў адной з кватэр Масквы. Тэлеграм-канал Mash высветліў падрабязнасці.

7 лістапада ў Маскве ў кватэры на вуліцы Соф'і Кавалеўскай знайшлі цела мамы з сынам - 35-гадовай Кацярыны і 12-гадовага Сашы Смірновых. Іх забівалі вельмі жорстка: на целе — сляды ад удараў і шматлікія нажавыя раненні. Праз два дні затрымалі галоўнага падазраванага — 30-гадовага Дзмітрыя Батыгіна. Ён адразу прызнаўся ў забойстве, заявіў, што зрабіў гэта па замове сваякоў забітых, і распавёў пару дэталяў — жахлівых.

Завязка

Кацярына з сынам жылі ва Уладзімірскай вобласці. Пакуль адзінокая жанчына не сустрэла вайскоўца за 50 і не закахалася.

Вадзім Смірноў адказаў ёй тым самым: ажаніўся, усынавіў і выгадаваў хлопчыка як свайго. Пасля вяселля сям'я пасялілася ў яго кватэры ў Маскве — той самай, на вуліцы Соф'і Кавалеўскай.

Год таму Вадзім памёр ад інфаркту, Каця з Сашам засталіся адны. Але прыстойны вайсковец паклапаціўся пра сям'ю — праз паўгода на сустрэчы з натарыусам Смірнова даведалася, што муж пакінуў ім у спадчыну машыну і палову кватэры. Высакароднасць не ацанілі яго мама і старэйшая сястра Лізавета. Яны хацелі падзяліць ўсё «па-сумленнаму», а не як у завяшчанні, гэта значыць, яны хацелі ўсё.

Кацярына вяртацца ва Уладзімір не збіралася, і сястра падала ў суд. Справу прайграла, падставаў аспрэчваць рашэнне нябожчыка не было — па законе.

Кацярына Смірнова.

Але ў нейкі момант Кацярыне абрыдлі пастаянныя званкі і пагрозы. Яна прапанавала аплаціць сястры памерлага мужа іх з маці долю (каля $45 тысяч), прадаць машыну і падзяліць грошы напалам. Але было позна — Лізавета ўжо распрацоўвала план.

Па дадзеных крыніц у СК, гэта заняло тры месяцы. Сястра нябожчыка знайшла ў інтэрнэце простага хлопца Дзіму з некалькімі цяжкімі судзімасцямі і замовіла яму нявестку за 300 тысяч рублёў. Атрымаць грошы ён павінен быў пасля таго, як скончыць справу, а яна — уступіць у спадчыну.

Дзмітрый Батыгін.

План

Лізавета і Дзіма знайшлі старонку Смірновай на сайце знаёмстваў. Зарэгістравалі фэйкавы рахунак неіснуючага 50-гадовага вайскоўца, паставілі на аватар фота ў форме.

Кілер перапісваўся са сваёй будучай ахвярай месяц, распавядаў, што ў камандзіроўцы, хутка прыедзе і яны сустрэнуцца. Праз месяц яны сустрэліся, але Смірнова убачыла не вайскоўца, а крымінальніка. Але зносіны з ім працягнула — пашкадавала. Нават запрасіла ў госці, дзе ён агледзеўся і пазнаёміўся з сынам Кацярыны.

Па плане сястры, 12-гадовы Саша павінен быў застацца ў жывых. Яна збіралася яго ўсынавіць і як законны апякун атрымаць правы на маёмасць. А бліжэй да паўналецця Сашы яна б нешта прыдумала.

6 лістапада

Праз некалькі дзён Батыгін прыйшоў да Кацярыны ў другі раз і застаўся на ноч. Калі ўсе ляглі спаць — устаў і пачаў забіваць. Жанчына аказалася мацнейшай, чым ён чакаў, і супраціўлялася да апошняга. Праз шум прачнуўся Саша — ён спрабаваў дапамагчы маме, але забойца расправіўся і з ім.

Пасля гэтага Батыгін перацягнуў цела мёртвых мамы з сынам на кухню і спаласаваў іх нажом.

Два дні пасля

Па словах суседзяў (яны былі панятымі) забойца спакойна сабраў усё, што дрэнна ляжыць: футра, швэдры, тэхніку і нават зубную пасту. Пераапрануўся ў вопратку памерлага Вадзіма (сапраўднага вайскоўца), а свае скрываўленыя рэчы пакінуў у кватэры. Уключыў газ у надзеі на выбух, узяў у рукі дзве валізкі і пайшоў.

Залёг на дно Батыгін каля іншай новай знаёмай — з ёй ён таксама перапісваўся ў інтэрнэце. Лізавеце адсправаздачыўся: заказ выкананы, але ўсё пайшло не па плане.

Яго знайшлі спецслужбы — з дапамогай спецтэхнікі па білінгу. Гэтыя два дні ён вырашаў, як жа з ім будзе расплачвацца замоўца.

Цяпер кватэра ў Маскве і машына, якую так жадала атрымаць сястра, па завяшчанні пяройдуць маці Кацярыны Смірновай.

Лізавету дапытваюць следчыя. Яна адмаўляе словы Батыгіна, пастаянна просіць закурыць. Следчыя ўжо забралі яе камп'ютар і вывучаюць перапіскі з кілерам.

Mash

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930