Знайсці
10.11.2018 / 12:1339РусŁacБел

Кіраўнік АНТ запусціў шоу «Нічога асабістага». Першая гутарка — з Наталляй Качанавай ВІДЭА

У эфіры АНТ з'явілася штотыднёвая праграма «Маркаў. Нічога асабістага». Яе вядучы — пра што адзначаецца і ў назве — старшыня праўлення АНТ Марат Маркаў. 

Марат Маркаў, фота Sb.by

Ён будзе распытваць гасцей, пазбягаючы асабістых момантаў. Госцем першага выпуску стала кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Большую частку праграмы яна распавядала пра кадравы рэестр прэзідэнта і карупцыю.

Падобны праект Маркаў вёў на тэлеканале «Беларусь 1», калі працаваў там намеснікам старшыні праўлення Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. Праграма называлася «Буйным планам», і ў яе рамках Маркаў правёў 60 гутарак. Некаторыя з удзельнікаў, напрыклад, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прыходзілі ў студыю двойчы.

Маркаў абяцае шчыльную працу ў інтэрнэце. «Нічога асабістага» будзе выкладацца ў сацсеткі і на ютуб.

За першы дзень пасля апублікавання выпуск з Качанавай набраў каля 650 праглядаў. 10 карыстальнікаў паставілі яму «лайк», 26 — «дызлайк». Каментары да відэа адключаныя.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера