Знайсці
10.11.2018 / 11:144РусŁacБел

Жыхар Белаазерска надрукаваў на прынтары пасведчанне кіроўцы, прычым сапраўды якаснае

Супрацоўнікі ДАІ ўначы спынілі ў Белаазерску BMW пад кіраваннем 34-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына паказаў праваахоўнікам пасведчанне кіроўцы.

фота sudexpert.gov.by

Пры праверцы па базе выявілася, што мужчына з 2016 года пазбаўлены на тры гады правоў на кіраванне. Акрамя таго, на пасведчанні, якое паказаў кіроўца, і ў базе знаходзяцца розныя фатаграфіі. Давялося прызначыць экспертызу дакументаў.

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз выявіў, што бланк пасведчання кіроўцы выраблены не прадпрыемствам, якія ажыццяўляюць вытворчасць прадукцыі дадзенага выгляду. Усе выявы пярэдняга і адваротнага бакоў надрукаваныя на струйным прынтары, а ультрафіялетавая абарона пасведчання кіроўцы імітаваная.

Распачата крымінальная справа за выраб падробленых дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930